7 цудаў Івацэвіччыны

13.05.2019

У рамках месячніка, прысвечанага 500-годдзю заснавання нашага  горада Івацэвічы, 13 мая для вучняў 3”Б” і 3 “Д” класаў была паказана прэзентацыя “ 7 цудаў Івацэвіччыны”.

    На цуды багата і наша зямля!         У час прагляду дзеці даведаліся пра нашы славутыя і значныя мясціны, пабудовы, прадметы, якія выклікаюць гонар і захапленне: Косаўскі палац князёў Пуслоўскіх, Марачоўшчына – радзіма Т. Касцюшкі, канал Агінскага, Георгіеўская царква ў вёсцы Альба (па звестках экспертаў ЮНЕСКА, яна прэтэндуе на ўключэнне ў сусветную скарбніцу чалавецтва), Выганашчанскае і Бабровіцкае азёры, карэльскія і чорныя бярозы (помнікі прыроды—мясцовага ( чорная бяроза) і рэспубліканскага  (карэльская  бяроза) значэння), цар-дуб (самае старое дрэва раёна).

    Некаторыя з гэтых цудаў былі вядомыя дзецям. Яны  з радасцю і захапленнем дзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтых мясцін (Косаўскі палац, Марачоўшчына). Пра астатнія  вучні даведаліся і пачулі ўпершыню - былі прыемна ўражаны і здзіўлены.

      Пачуццё гонару, любові і пашаны да сваёй малой радзімы адчулі дзеці падчас мерапрыемства.

Класныя кіраўнікі - Пархомік А. І. , Пясецкая Т. П.

 Фотогалерея