Беларусь у сэрцы маім

16.11.2019

16 лістапада вучні 8-х класаў прымалі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве, пабудаваным у форме гульні-квэста “Беларусь у сэрцы маім”. Іх чакалі заданні ў галіне  мовы, літаратуры, этнаграфіі, краязнаўства. На кожным прыпынку гульцоў чакалі асістэнты -- настаўнікі, бібліятэкар. А таксама канверты з маршрутамі, лісты з заданнямі. Усе вельмі стараліся, многае з заданняў было вядома, некаторыя пытанні і заданні выклікалі цяжкаць, найбольш на этнаграфічным прыпынку. Час прайшоў хутка і з карысцю.

 Фотогалерея