Дэкада беларускай мовы і літаратуры

21.02.2020

О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіхдзядоў! Штомілей у свецебожым Гэтых светлых берагоў… Гэтыясловы Я.Коласа, класіка беларускай літаратуры, ведае кожны беларус. Нашу сінявокую Беларусь У. Караткевіч назваў ,,Зямля паб белымі крыламі”. Якая яна, наша зямля ? Вучні нашай школы паказалі яе на сваіх малюнках. Выстава іх размешчана на першым паверсе школы. У гэты ж дзень была праведзена рэспубліканская гульня-конкурс ,, Буслік-2020”, у якой прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў нашай школы. Поспехаў вам, дарагія ўдзельнікі, у гульні. У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы: калі ласка! Як гучаць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё ідуць са мною… Пасля ўрокаў вучні 6-х класаў сабраліся разам са сваімі настаўнікамі, каб правесці конкурсную гульню “ Не проста ў словы мы гуляем—на роднай мове размаўляем”.

 Фотогалерея