Дзень роднай мовы ў нашай школе

21.02.2020

Роднае слова – ты песня! Ты дзіўная казка ў нас, І словы твае як прадвесне, Гучаць і звіняць кожны раз.

21 лютага, пятніца, у вестыбюлі школы шумна. Што ж так зацікавіла вучняў?

Давайце даведаемся. Канечне ж, гэта чарговыя  мерапрыемствы, якія наладжваліся ў рамках

Дэкады беларускай мовы і літаратуры. Вучні 10-х класаў з самай раніцы праводзілі акцыю,,Гавары са мной па-беларуску”. Яны звярталіся да вучняў школы, настаўнікаў і прапаноўвалі ім прадоўжыць цытату з нейкіх твораў беларускіх аўтараў і назваць саміх аўтараў.

На перапынках пасля2,3,4 урокаў  гучалі вершы беларускіх паэтаў у выкананні вучняў 5-11 класаў.

Была праведзена акцыя ,, Любімыя словы нашай мовы”

Вясёлка, снежань, дранікі, кветка, каханне, бусел, бульба, матуля, сонейка ….

 Фотогалерея