Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2021

21 лютага—Міжнародны дзень роднай мовы. У СШ № 4 г. Івацэвічы гэтую дату адзначылі наступным чынам. З самага ранку ў вучняў і настаўнікаў мы пастараліся стварыць святочны настрой, сустаракаючы іх у файе школы песнямі на словы беларускіх аўтараў. Вучні дзяжурнага класа віталі ўсіх уваходзячых на беларускай мове, жадалі добрага настрою і плённага дня. Потым была праведзена акцыя “Любімыя словы роднай мовы”, вынікам якой стала афармленне фотазоны. На працягу дня ў кінафайе школы дэманстраваліся відэафільмы пад агульнай назвай “Смак роднай мовы”. А вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні “Буслік”.

 Фотогалерея