Не пакідайце ж мовы роднай…

21.02.2019

      21 лютага у рамках Міжнароднага Дня Роднай мовы у 4 «Б» і  4 “Г” класах прайшла  класная  гадзіна “Не пакідайце ж мовы роднай…”

   Вучні з вялікім задавальненнем чыталі мастацкія творы, загадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі. У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова найпрыгажэйшая. Пад час правядзення класнай гадзіны, было вызначана, што наша родная мова - беларуская, і для нас яна самая прыгожая. Матчына мова , спеўнае слова, родная мова - так ласкава і шаноўна называлі вучні сваю мову.      Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. 

  Крот Г.А., Заруцкая А.С.

Фотогалерея