Турнір перакладчыкаў

14 кастрычніка 2017 года зноў сустрэліся аматары роднай мовы. На гэты раз іх чакалі заданні, якія патрабавалі правільнага перакладу тэксту, словазлучэнняў. Вучні павінны былі не толькі правільна перакласці з рускай мовы на беларускую, але і падабраць да рускіх слоў прыметнікі. Вучні павінны былі таксама абыграць сітуацыі. Трэба было задумвацца аб правільным і даходлівым маўленні, каб вучні маглі лёгка перакласці звароты на беларускую мову. У час гульні вучні праяўлялі павагу адзін да аднаго, да членаў журы. Закончылася мерапрыемства за кубкам чаю і адказамі на пытанні інтэлектуальнай гульні “Хто? Дзе? Калі?”, якія падрыхтавала Свістун Анастасія , вучаніца 6 “Б” класа

Фотасправаздача