VI Тураўскія Епархіяльныя Чытанні

29.10.2019

25 кастрычніка вучні ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы” прынялі ўдзел у VI Тураўскіх Епархіяльных Чытаннях, якія праходзілі ў Мазыры, Калінкавічах. Яны выступалі ў чатырох намінацыях : “Краязнаўчая работа ў  школе”, “Сацыяльнае служэнне царкве”, “Царква і вайна”, “Дзеці і вайна”.  Былі падрыхтаваны чатыры даклады: на аснове сімвалаў расліннага і жывёльнага свету нашых мясцін  - “Сімвалы роднага краю” , расказ пра жыхароў вёскі Бабровічы, якія цудам выйшлі з полымя і засталіся жывымі – “Дзеці і вайна” (Свістун Анастасія, Юркевіч Ірына), аповед пра айца Віталія, настаяцеля храма Георгія Пераможца ў Яглевічах і  Свята-Пятніцкай царквы ў Бабровічы; расказ пра настаяцеля Свята-Троіцкай царквы ў пасёлку Цяляханы (Басалай Наталля, Раўчэня Вераніка).Усе дзяўчынкі прыехалі з перамогай. Дыпломамі I, II, III ступені былі ўзнагароджаны яны. Кіраўнікамі праектаў былі Круковіч Алена Сямёнаўна і Амяляшчык Алена Фёдараўна .Дзякуй гаворым за падтрымку членам бацькоўскага камітэта Юркевічу Юрыю Георгіевічу і Юркевіч Вользе Казіміраўне. Шчырыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі Мархель Алене Васільеўне. Яе словы : “Там, дзе дзеці і ініцыятыўныя настаўнікі, заўсёды хочацца прыйсці на дапамогу,” – натхняюць на працу.За арганізацыю і падтрымку выказваем асаблівую ўдзячнасць Раўчэні Алегу Васільевічу, дырэктару нашай школы. Спадзяемся, што ў наступным годзе нашы вучні таксама прымуць удзел у VII Тураўскіх чытаннях.

 Фотогалерея