Дэкада беларускай мовы і літаратуры

20.02.2020

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова,

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка

З 19 па 28 лютага  ў нашай любімай школе праводзіцца Дэкада беларускай мовы і літаратуры.

«Мы запрашаем ўсіх вас, паважаныя сябры, прыняць самы актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія будудзь праводзіцца на працягу гэтых 10 дзён. І самаегалоўнае, кабпазнанне, вывучэнненашайроднаймовы не абмяжоўваласянейкімтэрмінам, а ваўсіх нас было натуральнаежаданне

гаварыць на сваёймове», -з такімі словамі звярнуліся вучні 10 “А” класа да ўсіх прысутных падчас адкрыцця дэкады. Яны пазнаёмілі з мерапрыемствамі, якія будуць ладзіцца за гэты час і выказалі надзею, што вучні з задавальненнем  адгукнуцца на прапанову прыняць у іх удзел. Песня—душа народа. “З песняй і  праца спорыцца”,- гавораць у народзе.

Калі песні спяваюцца, добра людзям жывецца.

 На перапынках пасля 3, 4,5 урокаў у фае першага паверха гучалі беларускія народныя песні. Прысутныя з задавальненнем падпявалі самадзейным артыстам і падтанцоўвалі.

Фотогалерея