Дзень беларускага пісьменства

03.09.2020

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Напярэданні свята ў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы” прайшлі інфармацыйныя гадзіны па тэме «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» у пачатковай школе. Вучні з цікавасцю слухалі настаўнікаў і глядзелі відыафільмы.

 Фотогалерея