Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень трэці.

04.09.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца. Дзень трэці. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у флэшмобе “Любімыя словы роднай мовы.” Як аказалася, ЛЮБІМЫХ слоў у нас вельмі многа: МАТУЛЯ, ДАБРЫНЯ, ШЧЫРАСЦЬ, СПАГАДА, ПРЫВІТАННЕ, ВЯСЁЛКА, РАДЗІМА, СІНЯВОКАЯ, КАЗКА...А яшчэ гэта дзень наведвання школьнага музея, бібліятэкі, кніжнай выставы “Як да нас прыйшла кніга”, дзе вучні змаглі больш грунтоўна і падрабязна даведацц пра тое, як развівалася наша кнігадрукаванне.У кінафайе школы можна было прагледзець відэафільмы “Францыск Скарына. Чалавек свету” і “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”.Сярод вучняў школы ёсць нямала тых, хто паспеў праявіць сябе ў галіне народных рамёстваў. Гэтыя ўмельцы прадставілі свае работы для выставы, што была арганізавана на першым паверсе ў файе школы.

 Фотогалерея