Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

07.09.2020
Сёмага верасня. Перапынкі паміж ўрокамі ў школе былі крышку незвычайнымі: вучняў і настаўнікаў частавалі цукеркамі за веданне беларускага фальклору. Па школе прайшоў бліц-конкурс “Адгадай загадку”, “Закончы прыказку”. За правільны адказ—салодкая ўзнагарода.
У кінафайе школы дэманстраваліся відэафільмы пра святкаванне Дня беларускага кнігадрукавання на Брэстчыне.
А потым вучні і настаўнікі сабраліся ў актавай зале, каб падвесці вынікі правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры, узнагародзіць актыўных удзельнікаў, пажадаць ім далейшых творчых поспехаў.