Мiтынг Памяці

11.09.2020

1 верасня вучнi нашай школы прынялі ўдзел ​ у Мiтынгу Памяці вёсак Бабровічы, Красніца, Вяда, Тупічыцы, якія ў верасні 1942 года былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ужо не першы раз вучні 9 “Б” і 7 “А” классаў адпраўляліся на экскурсію ў вёску Бабровічы, дзе запісвалі ўспаміны сведак тых падзей. Нельга словамі перадаць уражанні ад расказаў тых, хто выйшаў з полымя, хто пасля Перамогі вярнуўся на сваю сядзібу і аднавіў жыцце ў родным краi.
І сёння вучні нашай школы разам з дырэктарам Калесніковіч І. С. , класнымі кіраўнікамі Амяляшчык А.Ф., Круковіч А.С., ​  настаўнікамі Герман В. М., Велiкаселец З. I., Вайткевіч К. А. ушанавалі памяць аб загінуўшых, тых парастках вечнасцi, якіх ужо няма, выказалі словы ўдзячнасці тым, хто да сённяшняга часу торыць сваю жыццёвую дарогу.
І вучні, і настаўнікі былі прасякнуты адною думкаю: памяць павінна быць вечнаю, бо толькі тады будзе светлым і бязвоблачным неба.
Ад калектыву школы сённяшнія жыхары вёскі Бабровічы атрымалі каштоўныя падарункі як зусім невялічкую падзяку іхнім дзядам і бацькам.
У гэтай справе дырэктар ААА “Гастрабізнесгруп” Грыгорчык Віталій, выпускнік нашай школы, фінансава падтрымаў наш замысел, за што яму вялікі дзякуй.

 Фотогалерея