Край мой - Беларусь

01.04.2021

А якi ён? Што адбудзецца? А куды сёння адправiмся? З такiмi пытаннямi сустрэлi ранiцай мяне маленькiя сябры.
Дык вось, мае паважаныя... Сёння мы адпраўляемся ў цiкавае падарожжа "Край мой - Беларусь". З самай ранiцы мы прынялi ўдзел у вiктарыне "Чаму галубы колер на карце?". Пагулялi ў гульню "Беларускае красамоўства", дзе кожны паспрабаваў сябе ў ролi перакладчыка. З захапленнем прынялi ўдзел у пашуковай вiктарыне "Якi мой беларускi край! ", дзе, разам з настаунiкам- арганiзатарам Вайткевiч Кацярынай Аляксандраўнай, знайшлi адказы на цiкавыя пытаннi. Затым, нашыя маленькiя пабывалi ў школьным музеi на экскурсii "Ад прадзедаў спакон вякоў. Мне застала я спадчына...", дзе пазнаемiлiся з бытам, адзеннем, прыладамi працы i iншымi старажытнымi рэчамi нашых продкаў. Прынялi ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мая краiна".
Конкурс беларускiх песень, вершаў, танцаў выклiкаў асабiстую асалоду i захапленне.
З вялiкай радасцю i цiкавасцю кожны атрад прыняў удзел у iнсцэнiроўцы казкi "Як курачка пеўнiка ратавала". Гэта было вельмi цiкава! Колькi смеху, колькi жартаў панавала ў нашым лагеры.
Вась так цiкава прайшоў чацверты дзень!


Старэйшы выхавальнiк, Шчурко I.C.