Гавары па-беларуску

15.01.2022

Сёння ў 3 "Г"классе Заруцкая  Аксана Сямёнаўна правяла гульню "Гавары па-беларуску". У ёй удзельнічалі каманды "Сябры"і "Таварышы". Дзеці перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і вучыліся хутка вымаўляць скарагаворкі.Вучні цудоўна бавілі час .З невялікай перавагай перамагла каманда "Сябры". Лепшымі гульцамі сталі Чымбар Аляксандр і Касавец Арсеній.Малайцы ўсе удзельнікі гульні!

 

 Фотогалерея