Адкрыццё дэкады і інфармацыйнай пляцоўкі “Пісьменнікі – юбіляры 2022г”,

14.02.2022
14 лютага 2022 года ў СШ № 4 г. Івацэвічы пачалася дэкада беларускай мовы і літаратуры.
На працягу дзесяці дзён  у школе будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы, якія дадуць магчымасць вучням і настаўнікам школы  у чарговы раз далучыцца да роднага слова, да гісторыі роднага краю, да яго багатай культуры, пазнаёміцца з таямніцамі i цудамі беларускай зямлі.
У першы дзень прайшло адкрыццё дэкады і інфармацыйнай пляцоўкі “Пісьменнікі – юбіляры 2022г”,
На перапынках працавала школьнае радыё, дзякуючы якому ўсе прысутныя  мелі магчымасць праслухаць радыёгазету “Неспакойнае сэрца паэта” (да юбілея А.Звонака і М.Стральцова). А ў тэлефае школы можна было прагледзець відэафільмы пра жыццё і творчасць А.Звонака,  М.Стральцова, пазнаёміцца з пісьменнікамі-юбілярамі 2022 года.

 Фотогалерея