Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

13.05.2022
12.05.2022 вучні 10 "Б" класа ў рамках пілотнага праекту наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Цікавая экскурсія па музеі і мемарыяльным комплексе яшчэ раз прымусіла задумацца аб мужнасці і стойкасці абаронцаў цытадэлі над Бугам.
У глыбокім роздуме стаялі вучні каля Вечнага агню. І няхай словы "Стояли насмерть. Слава героям!", высечаныя на гранічнай дошцы, будуць сведчаннем павагі дзяцей да тых, каму мы абавязаны мірным небам над галавой.

 Фотогалерея