Тыдзень роднай мовы і літаратуры

14.11.2022

З 14 лістапада ў СШ № 4 пачаў сваё шэсце Тыдзень роднай мовы і літаратуры. Агульны    настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.  Дзень пачаўся з радыёгазеты, якую падрыхтавалі вучні 10-А класа Слясарчык Кацярына і Пашкевіч Павел. У файе школы былі арганізаваны выставы "Пісьменнікі-юбіляры" і "Кнігі-юбіляры". На працягу дня працавала кінафайе "Гавары са мной па-беларуску"