Лінгвістычны турнір "Таямніцы роднай мовы"

15.11.2022

15 лістапада падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5"А" і 5" Б" класаў быў праведзены лінгвістычны турнір "Таямніцы роднай мовы". Юныя мовазнаўцы спаборнічалі ў конкурсах "Перакладчыкі", "Залацінкі роднай мовы", "Фальклорны калейдаскоп", "Знайдзі пару", "Апрані паненку" і іншых. У час правядзення  турніру то адна, то другая каманда была наперадзе. Але ў выніку атрымалася "баявая нічыя". І каманда "Бульбашы",  і каманда"Рамонкі" набылі новыя веды, атрымалі зарад бадзёрасці, добрыя эмоцыі.