Iнтэлектуальна - пазнавальная гульня "Слабае звяно"

16.11.2022

16 лістапада вучні 8 "А"класа ў рамках тыдня беларускай мовы прынялі ўдзел у інтэлектуальна - пазнавальнай гульні "Слабае звяно".Пасля першага раўнда былі выбраны ўдзельнікі.У адрозненне ад папулярнай тэлевізійнай версіі,дзе самі ўдзельнікі вызначаюць лёс гульца, часта пазбаўляючы магчымасці іграць самага кемлівага і эрудзіраванага, журы,палічыўшы колькасць правільных і няправільных адказаў,вызначыла сапраўды "слабае" звяно. У фінал гульні выйшлі тры вучні -  Казленя Аліна,Каліноўская Святлана і Паляшчук Ганна.Дадатковыя пытанні вызначылі пераможцу.Ёю стала Казленя Аліна,якой уручылі  вялікую
яркую зорачку.

 Фотогалерея