Квэст- гульня "Беларуская скарбонка"

17.11.2022

Мова - частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі.
17 лістапада вучні 6 В і 6 Д класаў прынялі ўдзел у квэст- гульні " Беларуская скарбонка". Гэтае мерапрыемства прыцягнула ўвагу  вучняў да таямніц і цудаў беларускай зямлі, яе славутай гісторыі, традыцый нашага народа. Удзельнікаў чакалі розныя прыпынкі, выкананні заданняў якіх   далі магчымасць пашырыць веды, а  таксама спрыялі развіццю дапытлівасці, кемлівасці. Пад час мерапрыемства ніхто не застаўся абыякавым.

 Фотогалерея