Оздоровительный лагерь "Пламя". День 4

28.03.2024

Четвертый день в лагере "Пламя" прошёл под названием "Сябруй з роднай мовай".
 Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, размаўляць на ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
Цікавыя і змястоўныя мерапрыемсты ў лагеры садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднай мовы, але і ўзбагацілі новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны нашага народа.
Узбагаціць слоўнік вучняў і
развіць звязную мову дапамог  прагляд беларускамоўных мультфільмаў з  абмеркаваннем і тлумачэннем незнаёмых слоў.
Вучні прынялі актыўны ўдзел ў конкурсе "Знатоки белорусских сказок" і пазнавальнай гульне "Сябруй з роднай мовай".