Класная гадзіна "Вітаміны на агародзе"

30.11.2018

На тыдні "Здаровы лад жыцця" мы, вучні 2 "Д" класа, вырашылі атрымаць больш інфармацыі пра вітаміны, якія патрэбны арганізму, каб не хварэць, каб умацаваць сваё здароўе. Кожны з нас зрабіў маску той агародніны, якую больш любіць. Ала Аляксандраўна, наша настаўніца, падабрала нам патрэбную інфармацыю. Вось так і адбылося наша чароўнае пераўтварэнне, якое вы бачыце на нашых фотаздымках. Вельмі шмат карыснай інфармацыі атрымаў кожны з нас. Цяпер мы будзем ведаць, што бурачок з'яўляецца і лекавай раслінай, бульба- другі хлеб на Беларусі і многае другое.

Класная гадзіна нам дапамагла яшчэ раз сустрэцца з нашай любімай роднай мовай. Завяршылася наша сустрэча гульнёй "Перакладчык". Усе засталіся задаволеныя. А мы з вамі развітваемся і жадаем моцнага здароўя. Памятайце: нашы вітаміны на агародзе!!! Да новых сустрэч!

Фотогалерея