Вялікдзень

19.02.2019

Вучні 7 «Б» і  7«В»  класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Амяляшчык Аленай Фёдараўнай і Вакульчык Святланай Уладзіміраўнай у рамках месячніка педагагічнага майстэрства, які стартаваў у школе 18 лютага, паказалі тэатралізаваную рэканструкцыю старажытнага славянскага свята “ВЯЛІКДЗЕНЬ”. Гледачы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, мелі магчымасць далучыцца да духоўнай спадчыны свайго народа, яго прыгожых   звычаяў і абрадаў. Дзякуючы святу, яны даведаліся пра нешта    новае і  проста адпачылі душой.

Фотогалерея